У Менску не стае мэдработнікаў. Лекарамі ўстановы аховы здароўя ў 2007 годзе былі ўкамплектаваныя на 76 адсоткаў, а сярэднім мэдычным пэрсаналам — на 76,2. Пра гэта карэспандэнту «Мінск‑навіны» паведамілі ў Камітэце па ахове здароўя Менгарвыканкаму. Лепш за ўсё сытуацыя зь лекарамі ў дзіцячых паліклініках, яны ўкамплектаваныя на 84 адсоткі. А горш за ўсё ў дарослых лякарнях і дыспасэрах, дзе не стае каля трыццаці адсоткаў дактароў.

На думку старшыні Камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму Дзьмітрыя Піневіча, вырашыць праблему з кадрамі можна шляхам павышэньня заробнай платы мэдыцынскі работнікам, а таксама вылучэньня ім жыльля. Праект рашэньня Менгарвыканаму пра будаўніцтва ў 2008‑2010 гадах трох інтэрнатаў сямейнага тыпу для мэдработнікаў амбуляторна‑паліклінічнага зьвяна ўжо падрыхтаваны.

Паводле агенцтва «Мінск‑навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0