Жанр: драма
Рэжысёр: Бенуа Жако
У ролях: Леа Сейду, Венсан Ліндон, Клацільд Мале, Херв П'ер, Меладзі Валемберг, Патрык д'Асуар, Венсан Лакост
Францыя, Бельгія, 96 хв.
Адзнака: 6

Пакаёўка Селясціна, чыя прывабная знешнасць — нязменны аб'ект мужчынскай увагі, з'язджае з Парыжа і паступае на службу ў сям'ю правінцыйных памешчыкаў Ланлэр.

У гэтым доме яна вымушаная пастаянна лавіраваць паміж жыхарамі, улагоджваючы ўладную і скнарлівую гаспадыню і даючы адпор яе юрліваму мужу. Адчуваючы сябе чужой ў гэтым месцы, Селясціна ўсё больш збліжаецца з маўклівым рабочым і садоўнікам Жазэфам, чыя брутальная натура чаруе яе жаноцкасць.

Рэжысёр Бенуа Жако звярнуўся да экранізацыі аднайменнай кнігі французскага класіка Актава Мірбо. Яго раманы ў свой час былі скандальнымі, бо выкрывалі заганы і жарсці дробных буржуа. Вачамі разумнай і жорсткай пакаёўкі Селясціны ён паказвае свет багатых, але бессаромных людзей.

«Адзін з галоўных выклікаў фільма ў тым, што дзеянне адбываецца ў іншым стагоддзі. Мая гераіня выглядае, як дзяўчына канца 19-га стагоддзя, і пры гэтым яна павінна заставацца жывой і сучаснай. Мне вельмі дапамагла ваяўнічасць Селясціны — я думаю, яна адлюстроўвае час, у якім мы жывем, час моцных і незалежных жанчын, якія бяруць справу ў свае рукі,» — расказала пра сваю роль выканаўца галоўнай ролі, францужанка Леа Сейду.

Актрыса ўзяла ўдзел ў стужны Жако, нягдедзечы на творчы крызіс, які здарыўся з ёй пасля поспеху «Жыцця Адэль» (2014, галоўны прыз Канскага фестываля). «Я сумнявалася ў сабе як у актрысе і думала, што, магчыма, варта паспрабаваць сябе ў нечым іншым,» — прызналася Леа. Аднак удзел у здымках вярнуў ёй веру ў сябе. Цяпер Сейду - адна з самых запратрабаваных актрыс: у новая частцы эпапеі пра Бонда Леа дасталася роля яго дзяўчыны («007: СПЕКТР», 2015).

Без разумення кантэксту кнігі стужка не выглядае як самастойны гарманічны твор. Наўрад ці вобраз Селясціцы можна назваць прывабным, а яе дзеянні трохі непаслядоўныя. Але ў Жако атрымалася перадаць атмасферу дэкадэнтсва і маральнага распаду праз назіранні пакаёўкі. Фільм вызначаецца жывымі здымкамі і і аўтэнтычнымі касцюмамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?