Кіраўніцтва ўкраінскага палка «Азоў» заявіла, што яго старонка ў сацыяльнай сетцы Facebook была выдаленая без тлумачэння прычын.

На старонцы палка «Азоў» ў расійскай сацыяльнай сеткі «УКантакце» гаворыцца, што акаўнт у «Фэйсбуку» пад назвай «Батальён спецыяльнага прызначэння Азоў — новая старонка» быў выдалены каля 13:30 па Маскве.

У цяперашні час прадстаўнікі палка высвятляюць прычыну знікнення старонкі, якая, па іх словах, налічвала больш за 50 тысяч падпісчыкаў.

Добраахвотніцкі полк «Азоў» быў сфармаваны ў Марыупалі ў маі 2014 года. Ён уваходзіць у склад нацыянальнай гвардыі Украіны. Першапачаткова ён уяўляў сабой батальён, аднак у верасні 2014 яго склад пашырылі да палка.

Чытайце таксама: Мінчука затрымалі за майку «Азова»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?