У Горадні невядомыя ўчынілі правакацыйныя дзеяньні супраць старшыні непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі.

Вярнуўшыся дадому, Анжаліка Борыс заўважыла на дзвярах намаляваны фарбай чорны крыж. Перад дзвярымі кватэры ляжалі сасновыя галінкі – прыкмета таго, што ў хаце знаходзіцца нябожчык. Чорныя крыжы невядомыя намалявалі таксама і на ўсіх чатырох вокнах кватэры.

За апошні час гэта далёка не першы інцыдэнт: цягам некалькіх месяцаў невядомыя шэсць разоў залівалі дзвярныя замкі клеем, у выніку чаго іх даводзілася змяняць, а восенню мінулага года намалявалі на дзвярах кватэры Анжалікі Борыс зорку Давыда.

Борыс жыве на першым паверсе хрушчоўскага дому.

Зараз старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі выклікала супрацоўнікаў міліцыі, якія засведчылі факт злачынства. Пакуль Анжаліка Борыс устрымліваецца ад каментароў і лічыць, што расследаваннем справы павінны займацца праваахоўныя органы.

— Мне пакуль складана сказаць, хто і дзеля чаго гэта робіць. Міліцыянты, калі атрымліваюць загад сачыць за мной, робяць гэта дзень і ноч. Хай жа з такім поспехам і стараннем ахоўваюць маю кватэру.

Як сведчыць практыка, супрацоўнікі гродзенскай міліцыі не раскрылі пакуль ніводнага злачынства, здзейсненага ў дачыненні да дзеячоў апазіцыі.

Амаль тымі ж спосабамі савецкія спэцслужбы ў Горадні ў 60-я гады спрабавалі дэмаралізаваць і схіліць да эміграцыі Васіля Быкава, які тады працаваў над Нёманам.

Photo by радыё «Рацыя»
Photo by радыё «Рацыя»
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?