08.07.2015 / 13:57

Моцарт, танга, барока, Агінскі і мала міліцыі: што калі на Вечарах класічнай музыкі пад Ратушай 3

Чатыры суботы запар з 8 да 10 вечара на плошчы Свабоды.

Услед за джазавымі вечарамі ў Мінску пройдуць вечары класічнай музыкі. Фармат практычна той жа: субота, вечар, плошча Свабоды, бясплатны ўваход. У сераду, 8 ліпеня, арганізатары вечароў класічнай музыкі распавялі ўсе падрабязнасці пра гэтыя і магчымыя будучыя мерапрыемствы.

Чытайце падрабязней: Вечары класічнай музыкі адрэпетавалі на даху velcom

Расклад вечароў класічнай музыкі:

11 ліпеня: урыўкі з самых вядомых твораў Моцарта, Штраўса і іншых ў выкананні аркестра Музычнага дому «Класіка» пад кіраўніцтвам Івана Касцяхіна. Плануецца, што на «аўстрыйскім» канцэрце загучыць нават альпійскі рог! Сачыце за прагнозам надвор’я, можа быць прахалодна і дажджліва.

18 ліпеня: tango Nuevo, музыка Астора П’яцолы і найлепшыя танга-шлягеры ў выкананні ансамбля V.S.O.P. Арганізатары кажуць, што многія танга ўжо можна смела прылічваць да класічнай музыкі. На вечары ўсіх наведнікаў запрашаюць танчыць, для майстроў танга будзе зладжаная асобная пляцоўка.

25 ліпеня: музыка барока, «Жарт» Баха, «Чатыры сезоны» Вівальдзі і іншае ў выкананні ансамблю «Партыта», вакальныя шлягеры ў выкананні салісткі Вялікага тэатра Таццяны Гаўрылавай і іншае.

1 жніўня: канцэрт у гонар 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага. Творы славутага кампазітара, яго настаўнікаў і паслядоўнікаў выканаюць ансамбль «Кантабіле» і праект «Эпоха Князя Міхала Клеафаса». Асаблівай дэталлю канцэрту стане рэканструкцыя касцюмаванага балу проста пад Ратушай.

Усе чатыры канцэрты на плошчы Свабоды пачнуцца а 8-й вечара і завершацца каля 10-й. Уваход вольны. Арганізатары абяцаюць, што меры аховы парадку не будуць празмернымі.

Чытайце таксама:

30 музычных фэстаў блізкага і далёкага замежжа

16 летніх фэстаў Беларусі

Аляксандр Арсёнаў

0
Душы каларадаў - ратуй бульбу / Адказаць
08.07.2015 / 14:08
Беларусаў сілком цягнуць у Эўропу. Годзе ўпарціцца.
0
Ян Сьвяткун / Адказаць
12.07.2015 / 12:29
Дык жа ці БУЛАРУСАЎ "сілком цягнуць у Эўропу"? На сувэнірах, майках усіх фэстаў "у ратуши" ніколі не гучала мова беларусаў (жі & ші пішуцца з літарай Ы), а нават і наўпрост гоняць беларускамоўных музыказнаўцаў. Так што не беларусаў цягнуць, а Руссссскій міръ пруць у Эўропу праз Беларусь.
0
Ніфсё Такпроста / Адказаць
13.07.2015 / 21:25
Душы каларадаў (08.07.2015 / 14:08), куды каго гоняць сілком (ці гвалтам), пачытайце ў газэце "Новы час" http://novychas.info/kultura/vitaut_martynienka_sam_pishu_s/ і на радыё "Рацыя" http://www.racyja.com/kultura/vitaut-martynenka-sam-pishu-sam-gand/ Там і пра "паляваньне на вядзьмарак" у Верхнім Горадзе, дзе акурат беларусу няма месца (Советскій РОВД отвечает за базар).
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру