Галкіпер брэсцкага «Дынама» Дзмітрый Дудар назваў чалавека, якога лічыць нацыянальным героем Беларусі.

— Ты казаў, што твой любімы выканаўца — Ягор Летаў, любімы пісьменнік — Васіль Быкаў, гістарычная асоба — Кастусь Каліноўскі. Уражвае дыяпазон інтарэсаў. Адкуль гэтак пахвальныя густы і шырокі кругагляд?

— Я ж родам з Гродна. А горад у нас высокакультурны, працяты беларускай аўрай. Акрамя таго, я вучыўся ў гімназіі. І калі б не трапіў у юнацкую зборную, напэўна з галавой пагрузіўся б у вучобу і звязаў будучыню з юрыдычнай дзейнасцю. Задаткі меліся, пастаянна ўдзельнічаў у розных алімпіядах.

Калі быў у дублі мінскага «Дынама», паступіў на юрфак БДУ і паўтара года правучыўся нават на дзённым аддзяленні. А людзі, якіх пералічыў у анкеце … Для мяне гэта — глыбы. Часта слухаю Летава, Цоя, граю іх музыку на гітары. Каліноўскі — наш нацыянальны герой. Быкаў — культавы пісьменнік вялізнага маштабу, з грамадзянскай пазіцыяй. На жаль, у Беларусі мала пра гэта кажуць. Нацыянальная культура і самасвядомасць у заняпадзе. Гэта ненармальна», — сказаў Дудар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?