08.07.2015 / 15:33

Пры кожным ўездзе ў краіны Шэнгена ў беларусаў будуць правяраць адбіткі пальцаў 42

Пры кожным ўездзе ў краіны Шэнгена ў беларусаў з біяметрычнымі візамі правераць адбіткі пальцаў. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Нацыянальным каардынацыйным цэнтры памежнай службы Латвіі.

Новая працэдура праверкі звестак на мяжы датычыцца ўсіх, хто падаваў дакументы на шэнгенскую візу пасля 23 чэрвеня, і пры гэтым здаваў біяметрыю. Гэта абавязковая ўмова ўезду ў краіны Шэнгенскага пагаднення незалежна ад віду транспарту, на якім едзе беларус.

Для тых, хто атрымаў візу да ўвядзення біяметрычнага збору дадзеных, працэдура перасячэння мяжы не змянілася.

Гедрус Мыжуціс, кіраўнік аддзела па сувязях з грамадскасцю службы аховы дзяржаўнай мяжы МУС Літвы, распавёў, што ў іх прапускных пунктах таксама з'явілася тэхнічная магчымасць для праверкі біяметрычных віз. Да дадатковых чэргаў на мяжы навіна не прывяла. За сённяшнюю змену міжнародны аўтадарожны пункт пропуску «Мядзінінкай — Каменны Лог» з біяметрычнай візай перасёк ўсяго адзін беларус.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве ЕС у Беларусі, краіны-ўдзельніцы Шэнгенскага пагаднення ў абавязковым парадку звяраюць на памежных пераходах адбіткі пальцаў грамадзян трэціх краін, якія ўязджаюць па біяметрычных візах, з кастрычніка 2014 года.

Адначасова Шэнгенскі кодэкс аб межах дазваляе адступаць ад гэтага патрабавання і спраўджваць адбіткі выбарачна, калі паток людзей, якія перасякаюць мяжу, дасягае такой інтэнсіўнасці, што час чакання на памежных пераходах павялічваецца.

Нагадаем, што краіны Шэнгенскага пагаднення ўвялі біяметрычныя візы для беларусаў з 23 чэрвеня 2015 года. Гэта значыць, што падаваць дакументы ў консульства і візавыя цэнтры трэба асабіста і пры гэтым здаваць адбіткі пальцаў. Фатаграфію заяўніка скануюць.

0
беларуска / Адказаць
08.07.2015 / 15:53
хіба на пальцах будзе напісана мэта візіту, а занясенне дадзеных к кампутар кожнага ўезду ўжо не дастаткова. усё робіцца для "палягчэння". выкінулі грошы на сканеры,а самі злачынцаў і тэрарыстаў развялі ў Еўропе.
0
Филифион / Адказаць
08.07.2015 / 15:55
Была бы нормальная граница с россией, не приходилось бы беларусам так заморачиваться с выездом в ес.
0
Мара / Адказаць
08.07.2015 / 15:55
цудоўная навіна, даўно б так
Паказаць усе каментары/ 42 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру