Музычны фестываль «Дружба» пройдзе ў новым месцы: з хутара «Шаблі», што закрыўся на год, фэст перанёсся ў цэнтр экалагічнага турызму «Станькава» пад Дзяржынскам.

Сёлета на сцэну «Дружбы» выйдуць Drum Ecstasy, J:Морс, «Крама», Nizkiz, «Серебряная Свадьба», Trubetskoy і іншыя пакуль не названыя выканаўцы.

У мінулым годзе на «Дружбе» выступілі расіяне Animal Джаz, Дэльфін і «Ногу Свело», украінец Сяргей Бабкін, беларусы Akute, «Без Білета»,:B:N:, «Серебряная Свадьба», Sounduk і многія іншыя.

Тады фестываль доўжыўся два дні, сёлета ён будзе аднадзённым. Паведамляецца, што мінулы фэст наведалі больш за 3 тысячы чалавек.

Квіткі на «Дружбу» ўжо з’явіліся ў продажы анлайн па 280 тысяч. З набліжэннем да даты правядзення цэны будуць расці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0