Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў прэм'еру Індыі Нарэндру Модзі паспрабаваць свае сілы ў ёзе.

Скрыншот з відэа vesti.ru

Скрыншот з відэа vesti.ru

«Чым я яшчэ не займаўся, дык гэта ёгай. Але яна не можа не прыцягваць. Я паспрабую, што буду ў стане зрабіць, зыходзячы з узроўню сваёй спартыўнай падрыхтоўкі», — сказаў Пуцін падчас сустрэчы з прэм'ерам Індыі, які прыбыў у Уфу на саміт БРІКС і ШАС.

Па словах Пуціна, у Расіі з вялікай цікавасцю ставяцца да індыйскай культуры.

«Калі глядзіш на сапраўдных ёгаў, здаецца, што дасягнуць такой дасканаласці немагчыма. І менавіта гэта спыняе», — дадаў Пуцін.

21 чэрвеня адзначаўся першы міжнародны Дзень ёгі. Нарэндра Модзі далучыўся да дзесяткаў тысяч тых, хто сабраўся на заняткі ў цэнтры Дэлі, і зрабіў некалькі практыкаванняў. Трэніроўка прэтэндуе на Кнігу рэкордаў Гінэса як самая шматлікая акцыя па ёзе ў свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?