08.07.2015 / 20:06

Расія заблакавала рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН па Срэбраніцы 4

Расія наклала вета на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН аб асуджэнні разні ў югаслаўскім горадзе Срэбраніца ў 1995 годзе.

Вялікабрытанія ўнесла на разгляд гэтую рэзалюцыю, нягледзячы на пратэст Расіі і Кітая.

Пасля пасяджэння Рады Бяспекі пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што прыняцце праекта рэзалюцыі па Срэбраніцы абвастрыла б сітуацыю на Балканах.

Раней баснійскія сербы звярнуліся з просьбай да Расіі накласці вета на прыняцце гэтай рэзалюцыі.

У пачатку лета 1995 сербскі генерал Ратка Младзіч пачаў буйнамаштабнае наступленне на Срэбраніцу. 11 ліпеня горад паў. Паводле ацэнак Міжнароднага суда ААН, пасля захопу горада былі забітыя каля 8 тысяч мусульман.

0
гаспадар літоўскі / Адказаць
08.07.2015 / 19:27
Раша толькі дзень перамогі ў Айчыннай вайне - 9-траўня памятае. Астатнія даты для яе не цікавыя.
0
LMI / Адказаць
08.07.2015 / 20:29
Канешне гэта скоцтва. Але што браць з той раССеі. Яна такім генацыдам займалась сама неаднойчы. Займалісь такім генацыдам і заходнія краіны, у тым ліку і Вялікабрытанія (тады яна Англіяй называлась). Але справа ў тым, што нехта прызнае ўласнае скоцтва, а іншыя скатамі застаюцца і ганарацца тым
0
Няхлюй / Адказаць
08.07.2015 / 20:32
ИГИЛ придет - порядок наведет!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру