08.07.2015 / 20:29

Ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ плануе наведаць Беларусь на наступным тыдні 1

Ацэначная місія Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ плануе наведаць Беларусь на наступным тыдні, паведамілі у прэс-службе БДІПЧ АБСЕ.

Паводле вынікаў візіту місія зробіць рэкамендацыі адносна таго, ці варта накіроўваць у краіну назіральную місію падчас выбарчай кампаніі і ў якім колькасным складзе.

Звычайна БДІПЧ АБСЕ накіроўвае доўгатэрміновую назіральную місію, якая прасочвае ход усёй кампаніі ў краіне, а таксама кароткатэрміновую місію, што назірае за галасаваннем непасрэдна ў дзень выбараў.

0
Няхлюй / Адказаць
08.07.2015 / 21:04
Хведзя, БДІПЧ!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру