Беларусь атрымае статус назіральніка ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Такая выснова вынікае з заявы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам ва Уфе 8 ліпеня.

«У сувязі з вашым прыездам ва Уфу (на саміты ШАС і БРІКС) хацеў бы павіншаваць вас з тым, што вырашана задача, якую вы ставілі перад Беларуссю, і прасілі падтрымаць у вырашэнні гэтай задачы, — павышэнне статусу Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва», — сказаў Пуцін, словы якога прыводзіць прэс-служба Крамля.

«Гэтае пытанне можна лічыць вырашаным, — адзначыў ён. — Беларусь набывае статус назіральніка ў гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, роля якой расце ў сучасным свеце. Мы ўпэўнены ў тым, што ваш удзел у працы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пойдзе на карысць як Беларусі, так і ўсім удзельнікам гэтага працэсу».

Пуцін адзначыў, што Беларусь з'яўляецца самым блізкім стратэгічным партнёрам і саюзнікам Расіі. «Мы супрацоўнічаем па ўсіх кірунках, пачынаючы ад ваеннага і заканчваючы гуманітарнымі сферамі, вырашаем сацыяльныя пытанні ў інтарэсах нашых грамадзян, развіваем кааперацыйныя сувязі — і ў межах Саюзнай дзяржавы, і ў межах Мытнага саюза, а цяпер і ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза. У нас шмат вялікіх, сур'ёзных планаў», — заявіў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?