NGC 660. Фота: Gemini Observatory/AURA

NGC 660. Фота: Gemini Observatory/AURA

У галактыцы NGC 660 у сузор’і Рыб, што ў 45 млн светлавых год ад нас, прабудзілася звышмасіўная чорная дзіра масай у 20 млн Сонцаў, паведамляе Брытанскае каралеўскае астранамічнае таварыства.

У 2012 годзе астраномы пабачылі, як яскравасць зазвычай ціхай галактыкі рэзка падскочыла ў сотні раз. Тры гады назіранняў паказалі, што ў яе цэнтры звышмасіўная чорная дзіра прабудзілася, пачала паглынаць рэчыва і выплёўваць яго частку праз джэты.

Настолькі рэзкая змена яскравасці ў бачным і рэнтгенаўскім дыяпазонах цягам некалькіх месяцаў для звычайных галактык неўласцівая — гэта значыла бы, што адначасова запальваюцца ці гаснуць мільёны зорак.

Астраномы пачалі назіраць за незвычайным феноменам і зразумелі, што сталі сведкамі ўнікальнай і раней не назіранай з’явы — прабуджэння звышмасіўнай чорнай дзіры ў цэнтры галактыкі. Дзіра вельмі актыўна паглынае зоркі, газ і пыл, частка рэчыва вылятае струменямі (джэтамі) з хуткасцю каля 10% хуткасці святла.

Далейшыя назіранні пакажуць не толькі эвалюцыю чорных дзір, але і шлях джэтаў ды сілы, што паўплываюць на іх траекторыю.

Чытайце таксама: У Млечным Шляху разварушылася чорная дзіра

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?