Фота: thedrum.com

Фота: thedrum.com

Ірландская лоўкост-авіякампанія Ryanair, найбуйнейшы лоўкостэр Еўропы, з нагоды 30-годдзя прапанавала цэлы мільён авіяквіткоў па фіксаванай цане ў 19,85 еўра. На акцыю звярнула ўвагу «Радыё Свабода».

Распродаж будзе доўжыцца да 12 ліпеня, прапануюцца рэйсы, запланаваныя на верасень-студзень. Напрамкі — па ўсёй Еўропе.

На жаль, лоўкост-авіякампаніі, што прапануюць авіяквіткі на парадак танней за іншых за кошт мінімальнага сэрвісу, практычна не працуюць у Беларусі. Пра шматлікія прычыны гэтага нядаўна падрабязна распавёў Citydog.

Тым не меней, скарыстацца рэйсамі Ryanair можна ў бліжэйшых суседзяў:

  • З Вільні за 20 еўра можна даляцець да Брэмена, Мілана, Брусэля, Осла і Ліверпуля, з Каўнаса — да Осла і Капенгагена.
  • З Рыгі — да Кёльна, Брэмена, Дзюсельдорфа, Брусэля, Франкфурта, Лідса і Лондана.
  • З Таліна — да Дзюсельдорфа, Брэмена, Осла і Мілана.
  • З Варшавы за 20 еўра — Вроцлаў, Гданьск, Брусэль, Стакгольм, Эйндховен, Парыж, Кёльн, Мілан, Ліверпуль, Лондан, Балонья, Брысталь, Осла.
  • З Украіны і Расіі Ryanair не лётае.

Акрамя згаданых, Ryanair мае багата іншых рэйсаў па іншых цэнах, часам нават ніжэй за 20 еўра. Рэйсы здзяйсняюцца на Boeing 737—800.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?