Зніклая ў канцы чэрвеня маладая магіляўчанка знойдзеная павешанай у лесе непадалёк ад аўтадарогі са Шклова ў Магілёў.

Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС аблвыканкама.

Па словах начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС аблвыканкама Міхаіла Гагіева, 5 ліпеня ў Кастрычніцкі РАУС Магілёва па дапамогу ва ўсталяванні месцазнаходжання дачкі звярнулася маці.

Яна распавяла, што дачка з'ехала 26 чэрвеня ў Шклоў да сяброўкі, а 29 чэрвеня развіталася з ёй і мела намер вярнуцца ў Магілёў. Пасля гэтага сувязь з ёй была згублена, а мабільны нумар знаходзіўся па-за зонай доступу.

У ходзе праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага і Шклоўскага РАУС, УУР УУС было ўсталявана і апытана кола сваякоў і знаёмых дзяўчыны, праведзены агляд па месцы жыхарства. Яна была праверана па ўліках устаноў аховы здароўя і бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў УУС. На вышук магіляўчанкі быў арыентаваны Шклоўскі РАУС, а таксама тэрытарыяльныя АУС Магілёўскай вобласці.

Вечарам 8 ліпеня мужчына выпадкова знайшоў дзяўчыну павешанай на дрэве ў лесапасадцы. Пра гэта ён паведаміў па тэлефоне 102.

Па факце смерці 28-гадовай магіляўчанкі Шклоўскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка, падчас якой будуць вывучаны і ўстаноўлены абставіны і прычыны выпадку, праведзены шэраг экспертыз, у тым ліку судова-медыцынская. Па выніках будзе прынята працэсуальнае рашэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?