Лёсаванне адборачнага турніру пройдзе ўжо праз два тыдні, 25 ліпеня. Вышэйшы чым у нас рэйтынг у Эстоніі, Ісландыі, Фарэраў.

Лёсаванне адборачнага турніру пройдзе ўжо праз два тыдні, 25 ліпеня. Вышэйшы чым у нас рэйтынг у Эстоніі, Ісландыі, Фарэраў.

Кошыкі для лёсавання кваліфікацыі ЧС-2018 былі сфармаваныя пасля публікацыі ліпеньскага рэйтынгу ФІФА. Зборная Беларусі трапіла ў пяты кошык (у яе 100-е месцы ў рэйтынгу).

Першы кошык: Германія, Бельгія, Галандыя, Партугалія, Румынія, Англія, Уэльс, Іспанія, Харватыя.

Другі кошык: Славакія, Аўстрыя, Італія, Швейцарыя, Чэхія, Францыя, Ісландыя, Данія, Боснія і Герцагавіна.

Трэці кошык: Украіна, Шатландыя, Польшча, Венгрыя, Швецыя, Албанія, Паўночная Ірландыя, Сербія, Грэцыя.

Чацвёрты кошык: Турцыя, Славенія, Ізраіль, Ірландыя, Нарвегія, Балгарыя, Фарэрскія выспы, Чарнагорыя, Эстонія.

Пяты кошык: Кіпр, Латвія, Арменія, Фінляндыя, Беларусь, Македонія, Азербайджан, Літва, Малдова.

Шосты кошык: Казахстан, Люксембург, Ліхтэнштэйн, Грузія, Мальта, Сан-Марына, Андора.

Адзначым, што зборная Расіі не прыме ўдзелу ў кваліфікацыі ЧС-2018, так як будзе гаспадаром першынства.

Лёсаванне адборачнага турніру пройдзе 25 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?