Найбуйнейшая канферэнцыя мабільных распрацоўшчыкаў Усходняй Еўропы Mobile Optimized пройдзе ў мінскай сядзібе Ваньковічаў (вул. Філімонава, 24) 13-15 ліпеня.

Першы дзень прысвечаны тэхналогіям, другі — бізнесу і стартапам, трэці — гульням. У першы дзень таксама пройдзе «раніца для студэнтаў», у другі — выстава стартапаў, у трэці — выстава гульняў, уваход на якую зробяць вольным.

На канферэнцыі выступяць літоўскі інвестар Ігар Мацанюк, прэзідэнт Softeq Development Крыс Говард, былы галоўны рэдактар часопіса Gameplay Сяргей Галёнкін, шматлікія распрацоўшчыкі, дызайнеры і маркетолагі, прадстаўнікі Wargaming, Viber, Maps.me, Fitbit, Aterdux, Yandex і іншых кампаній.

З раскладам на тры дні можна азнаёміцца на mo.dev.by, там жа можна набыць квіткі. Квіток на ўсе тры дні каштуе 2,9 мільёна, на асобныя дні — ад 790 тысяч да 1,5 мільёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?