Значная перавытворчасць нафты і далей будзе штурхаць сусветныя цэны на яе ўніз, прагназуе Міжнароднае энергетычнае агенцтва. Тэндэнцыя працягнецца да канца гэтага года і пяройдзе ў 2016, вынікае са штомесячнага агляду арганізацыі па рынку нафты.

«На рынку нафты назіралася ў другім квартале 2015 істотная празмернасць прапановы, яна застаецца і цяпер», — адзначаюць эксперты агенцтва.

Паводле іх разлікаў, у другім квартале сусветная вытворчасць нафты знаходзілася на ўзроўні 96,39 млн барэляў у дзень, у той час як рэальны попыт складаў 93,13 барэляў у дзень.

«Відавочна таксама і тое, што здольнасць рынку абсарбаваць гэтую празмернасць наўрад ці будзе доўжыцца. Аб'ём сховішчаў на сушы абмежаваны. Тое ж самае і з танкерным флотам. Новыя заводы па перапрацоўцы нафты не будуюцца кожны дзень», — гаворыцца ў дакладзе.

«Дно рынку, магчыма, яшчэ наперадзе», — паказваюць спецыялісты Міжнароднага энергетычнага агенцтва, які з'яўляецца аўтаномным экспертных цэнтрам у рамках Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (у яе ўваходзіць 34 развітыя дзяржавы).

У апошнія некалькі месяцаў цэны на нафту выраслі пасля самага глыбокага за шэсць гадоў спаду ў студзені, калі кошт барэля нафты маркі Brent (лічыцца маркерам для вылічэння цэны на многія іншыя гатункі нафты) дасягнула 45 даляраў.

Цяпер яна таргуецца на адзнацы 59,59 даляра за барэль. Гэта найменшы кошт рэсурсу за апошнія тры месяцы: як адзначаюць эксперты Міжнароднага энергетычнага агенцтва, на кошт цісне фінансавы крызіс у Грэцыі і нявызначанасць на фондавай біржы ў Кітаі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?