Трэці спецыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў адбудзецца каля Палаца спорту 8-9 жніўня, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

На кірмашы са скідкамі да 70 працэнтаў можна будзе набыць швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям'і, а таксама прадукцыю грамадскага харчавання.

Першы стокавы кірмаш прайшоў у Мінску ў верасні мінулага года. Яго тавараабарот склаў Br1,6 млрд. Другі аналагічны распродаж адбыўся каля Палаца спорту 1-2 мая бягучага года. У ім прынялі ўдзел больш як 100 вытворцаў прамысловых тавараў, было рэалізавана тавараў на Br3,5 млрд. Павышаным попытам у пакупнікоў карысталіся швейныя вырабы прадпрыемстваў «Купалінка», «Алеся», «Світанак», «Элема», «Галантэя», «БелКрэда», «Калінка», «Беларускі Цэнтр Моды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?