Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў новым паслом сваёй краіны ў ЗША Валерыя Чалага. Указ аб прызначэнні апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.
Чалы вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі, дзе ён курыраваў знешнепалітычную дзейнасць.
У красавіку Парашэнка звольніў ранейшага пасла Украіны ў Вашынгтоне Аляксандра Моціка, прызначанага ў 2010 экс-прэзідэнтам Віктарам Януковічам.
Інфармацыя пра тое, што Чалы можа стаць новым паслом у ЗША, з'явілася ва ўкраінскіх СМІ ў пачатку красавіка.