Генеральны пракурор Украіны звярнуўся ў Вярхоўны суд краіны з просьбай санкцыянаваць арышт 276 суддзяў у Крыме.

Нагляднае ведамства нагадвае на сваім сайце, што ў дачыненні да гэтых суддзяў вядуцца крымінальныя справы аб дзяржаўнай здрадзе.

22 мая 2015 года пракуратура накіравала падследным суддзям ў Крыме апавяшчэнне пра тое, што яны падазраюцца ў здзяйсненні злачынства. Тады Генеральная пракуратура адзначыла, што гэтыя асобы, парушыўшы прысягу суддзі, пасля анексіі Крыма Расіяй перайшлі на службу ў суды, «незаконна створаныя краінай-агрэсарам».

Цынізмам назвала пракуратура той факт, што на працягу 2014 крымскія суддзі, прымаючы рашэнні «імем Расійскай Федэрацыі», змацоўвалі іх гербавай пячаткай Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?