Дзядзька трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай Мікалай Мінін распавёў пра хваробу біятланісткі і меркаваныя тэрміны вяртання спартсменкі ў строй, а таксама пракаментаваў чуткі пра хуткае вяселле са знакамітым нарвежцам Б'ёрндаленам.

biathlon.by

biathlon.by

— Крызіс прайшоў, але ўся бяда ў тым, што хвароба накладвае абмежаванне на некаторы перыяд. Таму цяпер Даша адпачывае — ніякіх трэніровак. Не выключаю, што хвароба — наступства перагрузак. У канцы ліпеня — пачатку жніўня Даша будзе праходзіць медыцынскі агляд і ўжо медыкі вынесуць вердыкт: ці вернецца спартсменка ў вялікі спорт у хуткім часе, ці трэба зрабіць паўзу, каб паберагчы сябе.

Усё будзе залежаць ад вынікаў аналізаў і тэстаў. Гэтая хвароба ў кожнага чалавека праходзіць індывідуальна. Мартэн Фуркад, напрыклад, перахварэў і змог больш-менш нармальна сезон правесці. А некаторыя «выляталі» на паўгода, калі хваробу не ўспрымалі ўсур'ёз. Таму Даша паабяцала, што сама фарсіраваць падзеі не будзе.

— Кажуць, што і Б'ёрндален некалькі тыдняў трэніровак прапусціў з-за бактэрыяльнай інфекцыі.

— Цалкам магчыма, таму што нарвежац і Даша трэніраваліся разам, а вірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Пагаварылі адзін з іншым на метровай дыстанцыі — і гэтага дастаткова, каб падхапіць інфекцыю.

— Пра раман Домрачавай і Б'ёрндалена чуткі ходзяць ужо даўно. Можа быць, нешта чуваць пра вяселле?

— Пра гэта Даша не расказвае, а калі і дзеліцца нейкімі сваімі асабістымі планамі, то толькі з мамай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?