Матчам «Славія» — БАТЭ 10 ліпеня пачаўся першы тур другога круга футбольнага чэмпіянату краіны.

Барысаўчане атрымалі перамогу з лікам 5:3, ведучы да 78-й хвіліны 5:0 (Радзівонаў, 39, 59, Стасевіч, 42, Карніцкі, 60, Сігневіч, 74 — Трапашка, 78, 90+3, Чыгоеў, 79). Варта адзначыць, што за ўвесь першы круг БАТЭ прапусціў усяго адзін мяч.

Астатнія матчы пройдуць 11 і 12 ліпеня: «Белшына» — «Гомель», «Нафтан» — «Мінск», «Віцебск» — «Граніт», «Дынама» Мн — «Нёман», «Слуцк» — «Шахцёр», «Дынама» Бр — «Тарпеда-БелАЗ».

Становішча каманд: БАТЭ — 38 ачкоў (14 гульняў; розніца мячоў 22-4), «Дынама» Мн — 27 (13; 20-7), «Белшына» — 21 (13; 20-11), «Шахцёр» — 21 (13; 18-10), «Мінск» — 20 (13; 16-11), «Граніт» — 18 (13; 12-20), «Тарпеда-БелАЗ» — 17 (13; 15-18), «Славія» — 16 (14; 20-20), «Нафтан» — 16 (13; 13-14), «Дынама» Бр — 16 (13; 13-19), «Гомель» — 14 (13; 11-15), «Нёман» — 13 (13; 10-17), «Слуцк» — 9 (13; 10-16), «Віцебск» — 8 (13; 9-27).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?