Газеты The Wall Street Journal і The Guardian апублікавалі першы раздзел новага рамана амерыканскай пісьменніцы Харпер Лі «Go Set a Watchman» («Ідзі, пастаў вартаўніка»)

Цалкам першы за 55 гадоў раман Харпер Лі трапіць у продаж у аўторак, 14 ліпеня. Перадзамовіць кнігу, у прыватнасці, можна на Amazon за 16 даляраў. Па словах прадстаўнікоў выдавецтва HarperCollins, паступіла рэкордная колькасць передзамоваў.

Раман «Ідзі, пастаў вартаўніка» выйдзе накладам у два мільёны асобнікаў. Харпер Лі напісала кнігу ў 1950-я, аднак вырашыла не публікаваць яе, а пазней раман згубіўся. Кнігу знайшлі толькі ўвосень 2014 года.

Раман стане працягам кнігі «Забіць перасмешніка». Галоўныя героі «Ідзі, пастаў вартаўніка» - адвакат Атыкус Фінч і яго дачка Скаўт. У рамане распавядаецца пра падзеі 1950-х ад асобы Скаўт.

«Скаўт вымушана змагацца з палітычнымі і асабістымі праблемамі, у той жа час яна спрабуе зразумець стаўленне яе бацькі да грамадства, а таксама свае ўласныя пачуцці да месца, дзе нарадзілася і правяла дзяцінства», - распавяла Харпер Лі аб новым рамане.

Раман «Забіць перасмешніка» выйшаў 11 чэрвеня 1960. Праз год Харпер Лі далі Пулітцэраўскую прэмію. У 1999 годзе амэрыканскі «Бібліятэчны часопіс» прызналі кнігу «Найлепшым раманам стагоддзя». Экранізацыя рамана атрымала «Оскар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0