12.07.2015 / 12:28

Мексіканскі наркабарон Карантышка другі раз збег з турмы 4

Мексіканскі «наркабарон №1» Хаакін Гусман па мянушцы Карантышка, які кіраваў картэлем «Сіналоа», другі раз збег з турмы асабліва строгага рэжыму.

AP

У заяве Камісіі па нацыянальнай бяспецы Мексікі гаворыцца, што апошні раз Гусмана бачылі ў душавым аддзяленні турмы «Альціплана» каля сталіцы краіны Мехіка ў суботу ўвечары.

Картэль «Сіналоа» кантралюе значную частку нелегальных паставак какаіну, марыхуаны і метамфетаміну ў Злучаныя Штаты.

Гусман быў арыштаваны ў лютым 2014 года ў штаце Сіналоа ў ходзе сумеснай аперацыі мексіканскіх і амерыканскіх наркапаліцэйскіх. Яго затрымалі ў адным з гатэляў курорта Масатлан.

Яго арышт лічыўся вялікай перамогай мексіканскіх уладаў у барацьбе з наркокартелей.

Наркабарон знаходзіўся ў вышуку з 2001 года, калі яму ўдалося збегчы з асабліва ахоўнай турмы. У той раз ён падкупіў турэмных служачых і схаваўся ў кошыку для бруднай бялізны.

Часопіс Forbes ацэньваў багацце Гусмана-Карантышкі прыкладна ў мільярд даляраў.

0
Мордехай В. / Адказаць
12.07.2015 / 13:04
Віва мі Сіналоа (Жыве Сіналоа)! ЗЫ Я лічу, што лепшы спосаб знішчыць наркагандаль - гэта хіба частковая легалізацыя наркотыкаў. Напрыклад, у Дэнверы, апасля легалізацыі марыхуаны - прыбыткі двух канкурыруючых банд значна ўпалі, ды яны самі сталі змяншацца. Каму трэба ісці набываць абы што ў нейкі цёмны завулак, калі табе ў краме даюць гарантыю якасці і чэк?
0
Аб'ява / Адказаць
12.07.2015 / 14:28
Гузман этот ваш коротышка!
0
Яўген / Адказаць
12.07.2015 / 15:33
курдупель, хіба
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру