Ва Украіне распачатая крымінальная справа адносна страляніны ў Мукачаве, справу перадалі для далейшага расследавання ў Галоўнае следчае ўпраўленне ўкраінскай Генпракуратуры.

Па распараджэнні генпракурора Віктара Шокіна, створана сумесная следча-аператыўная група з супрацоўнікаў цэнтральных органаў ГПУ, Службы бяспекі Украіны і Міністэрства ўнутраных спраў.

Раней пракуратура Закарпацкай вобласці пачала расследаванне па факце стварэння злачыннай арганізацыі і тэрарыстычнага акту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?