У другі дзень 14-га тура футбольнага чэмпіянату краіны, 11 ліпеня, «Мінск» выйграў у гасцях у «Нафтана» — 1:0 (Астравух, 34), «Віцебск» страціў дома нічыю ў паядынку з «Гранітам» — 2:3 (Краўчанка, 15, Баранок, 84 — Кірыльчык, 7, Трухаў, 39, Ігнаценка, 90+5), а «Белшына» на сваім полі ўзяла верх над «Гомелем» — 3:1 (Ражок, 8, 66, Галюза, 25 — Блізнюк, 2).

«Мінск» атрымаў чацвёртую перамогу запар. «Віцебск», які 7 ліпеня змяніў галоўнага трэнера (Сяргей Ясінскі замест Сяргея Вехцева), і «Гомель» зведалі трэцяе паражэнне запар.

Напярэдадні БАТЭ ў Мазыры выйграў у «Славіі» — 5:3 (Радзівонаў, 39, 59, Стасевіч, 42, Карніцкі, 60, Сігневіч, 74 — Трапашка, 78, 90+3, Чыгоеў, 79).

12 ліпеня пройдуць матчы «Дынама» Мн — «Нёман», «Слуцк» — «Шахцёр» і «Дынама» Бр — «Тарпеда-БелАЗ».

Становішча каманд: БАТЭ — 38 ачкоў (14 гульняў; розніца мячоў 22-4), «Дынама» Мн — 27 (13; 20-7), «Белшына» — 24 (14; 23-12), «Мінск» — 23 (14; 17-11), «Граніт» — 21 (14; 15-22), «Шахцёр» — 21 (13; 18-10), «Тарпеда-БелАЗ» — 17 (13; 15-18), «Славія» — 16 (14; 20-20), «Нафтан» — 16 (14; 13-15), «Дынама» Бр — 16 (13; 13-19), «Гомель» — 14 (14; 12-18), «Нёман» — 13 (13; 10-17), «Слуцк» — 9 (13; 10-16), «Віцебск» — 8 (14; 11-30).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?