Больш за 1,5 тысяч чалавек на поўдні Філіпін дастаўленыя ў бальніцы пасля атручвання цукеркамі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Пацыенты са скаргамі на ваніты і галавакружэнне сталі паступаць у медыцынскія ўстановы ў правінцыі Паўднёвы Сурыгаа з 10 ліпеня.

У асноўным пацярпелі вучні пачатковых класаў і настаўнікі, якія з'елі цукеркі, зробленыя з дурыяна — фрукта, які расце па ўсёй Паўднёва-Усходняй Азіі.

Пасля здарэння былі арыштаваныя па меншай меры 12 чалавек, якіх сведкі апазналі як прадаўцоў цукерак. Здарэнне расследуюць супрацоўнікі ўпраўленняў па кантролі за якасцю прадуктаў і медыкаментаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?