12.07.2015 / 17:14

У Беластоку адкрываецца магістратура для беларусаў 8

Пра гэта паведамляе гарадзенскі сайт «Твой стыль». Ініцыятаркай стварэньня праграмы стала доктар гістарычных навук Сьвятлана Куль-Сяльверстава.

«Для нашага рэгіёну спэцыяльнасьць «менеджмент трансгранічнага гандлю» цікавая і даўно запатрабаваная. Мы маем падобныя спэцыяльнасьці — «міжнародныя адносіны» і «міжнародныя эканамічныя адносіны», але ў гандлёвых адносінах на мяжы ўвогуле і на мяжы паміж былымі савецкімі краінамі і Эўразьвязам у прыватнасьці ёсьць пэўная спэцыфіка», — распавяла выданьню Сьвятлана Куль.

Падаваць дакумэнты ў магістратуру могуць абітурыенты з вышэйшай або няскончанай вышэйшай адукацыяй. Прыём дакумэнтаў пачнецца 1 кастрычніка. Выкладаньне будзе весьціся па-расейску, некаторыя прадметы будуць выкладацца па-польску і па-ангельску. Студэнтам абяцаюць недарагі інтэрнат.

Пасьля пасьпяховага сканчэньня выпускнікі атрымаюць дыплём магістра эўрапейскага ўзору.

Сьвятлана Куль-Сяльверстава распавяла, што факультэт мэнэджмэнту Беластоцкай палітэхнікі мае дамовы з францускімі і кітайскімі ўнівэрсытэтамі, у ім дзейнічаюць праграмы абмену.

0
zm / Адказаць
12.07.2015 / 18:54
Відаць беларуская мова не дастойная. А так у гэтым польскім дыскурсе існуе "Усход", то бок усё на усход ад польскай мяжы, яны і канферэнцыі робяць "усходазнаўчыя", дзе абмяркоўваюць краіны ад Беларусі да Таджыкістана. Яшчэ праваслаўныя папы ў царкве на Падляшшы служаць на расейскай, польскай, царкоўнаславянскай, хаця самі папы у побыце карыстаюцца мясцовымі гаворкамі ці польскай мовай.
0
infarmatyka / Адказаць
12.07.2015 / 18:58
Ёсць бакалаўрыят і магістратура на беларускай мове па інфарматыцы, кібернетыцы https://www.facebook.com/infarmatyka infarmatyka.org
0
Лявон / Адказаць
12.07.2015 / 19:36
Гэта вельмі падабаецца. Добрую справу робіце шаноуныя браты! ДЗЯКУЙ!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру