Адзін чалавек загінуў, васьмярых вынялі з-пад завалаў казармы ваеннага навучальнага цэнтра пад Омскам жывымі. Пра гэта ТАСС паведамілі ў праваахоўных органах рэгіёну.
ТАСС
Паводле папярэдніх дадзеных, з-пад завалаў дасталі дзевяць чалавек, адзін з іх загінуў. Усяго ў будынку мог знаходзіцца 31 чалавек.
У казарме ў пасёлку Светлы абрынуліся дах і часткова сцены. Прычыны абвальвання не называюцца.
У Омск для высвятлення прычын і абставінаў здарэння вылецела камісія Міністэрства абароны Расіі на чале з в.а. камандуючага ПДВ генерал-лейтэнантам Мікалаем Ігнатавым.