У кратары падводнага вулкана Кавачы на поўдні Ціхага акіяна навукоўцы знайшлі два віды акул, медузу і ската ды некалькі відаў рыб, распавядае National Geographic.

Спецыяльная камера даследчыкаў вытрымала гарачую кіслотную ваду ля падводнага кратара толькі гадзіну. Падобна, што жывыя арганізмы могуць знаходзіцца там значна долей.

«Задаешся пытаннем, да якіх экстрэмальных асяроддзяў гэтыя жывёлы адаптаваныя, — кажа аўтар відэа, акеанолаг Брэнан Філіпс. — Якія змены яны перажылі? Ці толькі некаторыя жывёлы могуць перажыць іх?»

Кавачы — адзін з самых актыўных падводных вулканаў, вывяржэнні адбываюцца рэгулярна. Вада ў яго кратары на глыбіні 45 метраў вельмі гарачая, з вельмі высокім узроўнем кіслотнасці. Але бронзавая акула-молат, шаўковая акула, хвостаколападобны скат і іншыя прыстасаваліся і да такіх умоў.

Вядома, калі не адбываюцца вывяржэнні, што чуваць нават над вадой у радыусе 10 міль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?