Новазеландскі экстрэмал Джэд Мілдан упершыню ў гісторыі зрабіў на ровары паспяховы скачок з чатырма поўнымі пераваротамі назад у комплексе «Pastranaland» у Мэрылэндзе (ЗША), перадае NZ Herald.

Мілдан і яго паплечнік Джэймсам Фостэрам з каманды «Nitro Circus» спрабавалі зрабіць гэта дзевяць месяцаў. За час спробаў яны атрымалі нямала траўмаў.

Фостэр ёсць адзіным у свеце, хто зрабіў (і рэгулярна робіць) трайны адваротны пераварот.

Відэа быо запісанае NBC яшчэ 2 мая, але трымалася ў сакрэце да 12 ліпеня. Менш чым за дзень відэа праглядзелі амаль мільён раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?