У Мінску супрацоўнікі наркакантролю Партызанскага РУУС сталіцы разам са спецпадраздзяленнем «Алмаз» штурмавалі кватэру на вуліцы Жудро.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, праваахоўнікам паступіла інфармацыя, што малады чалавек, які пражывае ў гэтай кватэры, распаўсюджвае марыхуану.

Збытчыкам выявіўся 26-гадовы ўраджэнец Оршы. У Мінску ён працаваў праграмістам на адной фірме, кватэру арандаваў. Малады чалавек не толькі прадаваў марыхуану, але і сам спажываў свой тавар.

Падчас агляду кватэры ў яго канфіскавалі 50 грамаў марыхуаны, расфасаванай і прызначанай для продажу.

Маладому чалавеку пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі. Яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0