Прадпрымальнік Герман Сцерлігаў, які пакінуў Расію і перабраўся разам з сям'ёй у непрызнаную Нагорна-Карабахскую рэспубліку, заявіў, што вырашыў вярнуцца ў Маскву на гэтым тыдні.

На прэс-канферэнцыі ў Нагорным Карабаху ён паведаміў, што вернецца ў Расію адзін у чацвер.

«Я не хаваюся ад правасуддзя і не хачу сварыць Карабах і Расію. Я еду, каб пазбавіць армянскіх сяброў ад пытанняў, што яны хаваюць злачынцаў. Я еду, калі трэба — мяне арыштуюць, калі не — вярнуся ў Карабах і працягну тут развіваць сялянскую гаспадарку, адкрыем лякарню, малельны дом», — сказаў Сцерлігаў.

Паводле яго слоў, ён паехаў у Карабах, паколькі «хацеў засцерагчы сям'ю».

«Калі са мной што-небудзь здарыцца, каб яны жылі сярод нармальных людзей, якія выдатна ставяцца адзін да аднаго», — дадаў ён.

Пра тое, што Сцерлігаў з'ехаў з Расіі ў Нагорны Карабах, стала вядома на мінулым тыдні. 10 ліпеня бізнесмен быў уключаны Азербайджанам у спіс непажаданых асоб з-за візіту ў непрызнаную рэспубліку.

Як заявіла памочніца Стэрлігава Паліна Сірата, бізнесмену давялося пакінуць краіну ў экстраным парадку. Перад ад'ездам прадпрымальнік выставіў на продаж сваіх жывёл і аўтапарк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?