У склад палка «Азоў» увойдуць байцы 7-га асобнага батальёна Добраахвотніцкага ўкраінскага корпуса «Правы сектар».
Reuters
Пра гэта паведаміў камандзір падраздзялення Руслан Качмала. Разам з камбатам у шэрагі Нацыянальнай гвардыі Украіны пераходзяць 40 байцоў. Пяцёра байцоў батальёна застаюцца ў «Правам сектары».
Па словах камандзіра батальёна, рашэнне аб неабходнасці перайсці ў Нацгвардыю было прынята даўно. Цяпер запускаецца працэс легальнага афармлення байцоў у склад Нацгвардыі Украіны.
«Матыў просты, колькі часу ваюем, а «Правы сектар» стаў больш карумпаваным і выйшаў за рамкі закона. Таму мы вырашылі ўсім былым падраздзяленнем з «Правага сектара» выходзіць. Я даўно выйшаў з «Правага сектара», але не абвяшчаў пра гэта. Цяпер будзем уваходзіць у склад афіцыйных структур. Знаходзімся на тых жа пазіцыях, дзе і былі», — пракаментаваў Руслан Качмала.
Паводле яго слоў, на дадзены момант у склад палка «Азоў» пяройдуць 40 байцоў з «Правага сектара». Яны напісалі афіцыйныя заявы.