«Урокі цвярозасці» будуць праводзіць з 1 верасня ва ўсіх школах Якуціі. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ўрада рэгіёну Пётр Аляксееў.

«У рэспубліцы прынятыя дадатковыя меры па зніжэнні маштабаў ўжывання алкагольнай прадукцыі. Для гэтага з 1 верасня бягучага года ва ўсіх школах рэспублікі з пятага класа будуць праводзіцца ўрокі культуры і здаровага ладу жыцця», — сказаў ён.

З 1 жніўня ў Якуціі уступае ў сілу рэспубліканскі закон, згодна з якім забараняецца продаж алкагольнай прадукцыі на першых паверхах шматкватэрных дамоў. Рэалізацыя алкагольнай прадукцыі пасля 20:00 будзе дазволеная толькі ў рэстаранах. Раздробны гандаль будзе дазволены з 14 да 20 гадзін.

Тым населеным пунктам, якія цалкам забароняць продаж алкаголю, будуць дадзеныя перавагі пры будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў (культурных, спартыўных).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?