14.07.2015 / 09:15

Найлепшым славянскім спеваком стаў казах 10

Гран-пры «Славянскага базару-2015» і прыз у 20 тысяч долараў заваяваў Дзімаш Кудайберген з Казахстана. 21-гадовы студэнт Нацыянальнага ўніверсітэта мастацтваў скарыў журы і віцебскую публіку ўнікальным голасам і дыяпазонам у 5 актаў.

У першы конкурсны дзень Дзімаш выканаў песню «Ізноў завіруха» з рэпертуару Крысціны Арбакайтэ і атрымаў за яе 89 балаў з 90 магчымых, у другі дзень — «Sos dun terien un detresse» Грэгары Лемаршаля і 86 балаў. У выніку на рахунку Дзімаша — 175 балаў.

Спявак — сын заслужаных артыстаў Казахстана Каната і Святланы Айтбаевых.

Літаральна на некалькі балаў ад трыўмфатара конкурсу адстала Валерыя Грыбусава, беларуская спявачка, салістка дзяржаўнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Для конкурсу беларуска абрала складаныя творы, сярод якіх і знакамітая «Somebody to love» Фрэдзі Мэрк'юры. Яна стала лаўрэатам першай прэміяй конкурсу.

У пяцёрку лідараў таксама патрапілі спявак з Балгарыі Мікалай Манолаў (ІІ прэмія), украінка Ганна Цвердаступ і грузінка Сафі (дзяўчаты раздзялілі трэцюю прэмію). Дарэчы, гран-пры дзіцячага конкурсу «Славянскі базар-2015» таксама дастаўся прадстаўніцы Казахстана — 10-гадовай Луізе Нуркуатавай.

Узнагароджанне пераможцаў дарослага конкурсу адбылося падчас урачыстага закрыцця «Славянскага базару» 13 ліпеня. У ім узяў удзел Аляксандр Лукашэнка.

0
непрыхвасьцень / Адказаць
14.07.2015 / 10:31
Найлепшым славянским (!) спеваком стаў казах (sic!). Одному мне это кажется противоречием? С каких пор казахи являются славянами, бугага? С тех пор, как друззя-диктаторы скорешились? Жду не дождусь момента, когда негра из Зимбабве объявят победителем Славянского базара..
0
метаморфозы / Адказаць
14.07.2015 / 10:37
С "славянским" базаром происходят такие же метаморфозы, как и с "славянской" Россией. Только там, самыми "русскими" и "славянистыми" оказались БУРЯТЫ! http://nn.by/?c=ar&i=152867 Метаморфозы не причём, политика причём, в России показывают единство с царём буряты, на "славянском" базаре показывают, кто - в ДРУЗЬЯХ у Лукашенко (Назарбаев более милее, чем Путин).
0
Раман / Адказаць
14.07.2015 / 10:51
Не славянін, канечне, але нармалёва выглядае, крыху анімэшна. Гэта добра
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру