Уладзімір Макей канстатаваў, што ў сферы міжнародных адносін Беларусь супраць як розных «замарозак», так і занадта «шчадралюбных» адносін. «Таму што часам палкія абдымкі могуць прывесці да атрымання траўмаў, а то і смерці», — растлумачыў ён у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1», паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр падкрэсліў, што Беларусь выступае за роўныя, дружалюбныя адносіны з усімі без выключэння дзяржавамі.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, такой жа пазіцыі Беларусь прытрымлівалася і ва ўзаемаадносінах з Еўрапейскім саюзам: «Мы заўсёды выступалі за дыялог на раўнапраўнай і ўзаемапаважлівай аснове. І для нас былі непрымальныя санкцыі, шантаж, націск, пагрозы звонку. Мы катэгарычна выступалі супраць гэтага. Само жыццё пацвердзіла правільнасць такога падыходу. Рана ці позна давялося прызнаць, што толькі праз дыялог можна вырашыць праблемы, якія існуюць, і забяспечыць паступальны рух наперад».

«Цыклічнасць [ва ўзаемаадносінах з ЕС] узнікла не па нашай віне і не з нашай падачы. Мы, наогул, праціўнікі таго, каб развіццё адносін, развіццё супрацоўніцтва залежала ад нейкіх асобных падзей. Трэба зыходзіць са стратэгічнай ацэнкі і са стратэгічнага кантэксту адносін паміж краінамі або паміж асобнай краінай і нейкімі рэгіянальнымі структурамі. Мы катэгарычна супраць таго, каб Беларусь разглядалася, у адрозненне ад іншых краін, пад мікраскопам, з дапамогай якога вывучаюць, скажам так, зоркі ў галактыцы», — адзначыў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, Беларусь выступае за адэкватную ацэнку ўкладу краіны ў рэгіянальную і міжнародную бяспеку і стабільнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?