На YouTube з’явіўся першы трэйлер «Атраду самазабойцаў» — антысупергеройскага фільму Warner Brothers у сусвеце DC Comics.

Раней інтэрнаўты выказвалі сумнеў у тым, што «гламурны» Джарэд Лета справіцца з роллю Джокера, галоўнага ворага Бэтмена, асабліва пасля Хіта Лэджэра, які выканаў гэтую ролю ў «Цёмным рыцары». Але рэакцыя на трэйлер больш чым пазітыўная.

Таксама адзначаецца ўдалы вобраз Марга Робі, якая выконвае ролю зладзейкі Харлі Увін, ды эпізод з Уілам Смітам — маўляў, ні адзін фільм з ім не абыходзіцца без пафаснай фразы пра ратаванне свету.

«Атрад самазабойцаў» распавядзе пра антыгерояў сусвету DC Comics, сабраных урадам для выканання неймаверна небяспечнай місіі. Шанец на выкупленне грахоў атрымаюць Джокер (Джарэд Лета), Дэдшот (Уіл Сміт), Харлі Квін (Марго Робі), Чараўніца (Кара Дэлевінь), Капітан Бумеранг (Джай Кортні), Забойца Крок (Адэвале Акінуое-Агбаджэ), Катана (Карэн Фукухара) і іншыя. У ролі Бэтмена выступіць Бэн Афлек, але падобна, што роля будзе другога плану.

Рэжысёрам і сцэнарыстам фільма выступае Дэвід Эер, вядомы па «Крутых часах», «Каралях вуліц», «Патрулі», «Сабатажы» і «Лютасці». Здымкі фільма маюць працягвацца да верасня бягучага года. Прэм’ера прызначаная на 5 жніўня 2016 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?