Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрыманая дзяўчына, якая ў свой дзень нараджэння скрала грошы з кішэні курткі новага знаёмага, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Двое хлопцаў пазнаёміліся з траімі дзяўчынамі ў скверы па праспекце Незалежнасці. Працягнуць вечар маладыя людзі прапанавалі ў рэстаране хуткага харчавання. Праз некаторы час кампанія выйшла на вуліцу.

Было халаднавата і адзін з хлопцаў прапанаваў імянінніцы сваю куртку. Трохі прагуляўшыся, дзяўчына сказала, што ёй трэба з сяброўкамі ненадоўга адлучыцца.

Дзяўчыны сышлі і, як аказалася, не з пустымі рукамі. З унутранай кішэні курткі галантнага знаёмага маладая асоба скрала грошы (1,7 мільёна).

Асоба дзяўчыны была неўзабаве выяўленая аператыўнікамі Цэнтральнага РУУС.

У дачыненні да мінчанкі заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт.205 («Крадзеж») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Яна можа пазбавіцца волі на 3 гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0