14 ліпеня кіраўнік украінскага ўрада Арсень Яцанюк ездзіў на перамовы ў Вашынгтон. Там ён сустракаўся з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і віцэ-прэзідэнтам Джозэфам Байдэнам. Пасля сустрэчы Яцанюк выйшаў на вуліцу, сеў на лавачцы і … закурыў.

Прэм'ера сфатаграфаваў журналіст CCTV Roee Ruttenberg.

— Я мяркую, што яму сапраўды патрэбна цыгарэта, — падпісаў фота журналіст.

Тым часам карыстальнікі ў сацсетках ужо пачалі жартаваць, што сустрэча з кіраўнікамі ЗША прайшла нервова і нібыта таму Яцанюку спатрэбілася цыгарэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?