14.07.2015 / 16:54

Рунэт можна выдаляць: Пуцін падпісаў закон аб «праве на забыццё» 7

З 1 студзеня 2016 года можна патрабаваць выдаліць практычна любую інфармацыю.

Жартаўлівы сэрвіс zabvenie.com паказвае, якім можа стаць Рунэт пасля набыцця законам сілы. Толькі па адным запыце паказваецца адзін вынік. Па іншых — нуль вынікаў

Уладзімір Пуцін падпісаў 14 чэрвеня закон пра змены ў закон «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і абароне інфармацыі». Першы закон стаў вядомы як «права на забыццё»: ён дае людзям магчымасць патрабаваць у пошукавікаў выдаліць спасылкі на «недакладную», «неверагодную», «нязначную» і «неактуальную» інфармацыю пра сябе.

Праблема закона ў тым, што пад яго фармулёўкі можа трапіць амаль любая інфармацыя. Яго можна выкарыстаць так, што прыйдзецца «схаваць» хіба не ўвесь Рунэт.

Усё залежыць ад рашэнняў судоў і «самацэнзуры» пошукавікаў.

Каб пошукавікі выдалілі з выдачы непажаданую інфармацыю, карыстальніку трэба накіраваць да пошукавіка афіцыйны запыт. Любога расійскага ці замежнага — хоць Google, хоць кітайскі Baidu, хоць раённая газета з уласным пошукам па сайце — але не дзяржаўнага. Кампанія абавязаная сама (!) праверыць дакладнасць інфармацыі і цягам 10 дзён выдаліць яе ці адмовіцца гэта рабіць.

Калі кампанія праігнаруе патрабаванне, яе чакае штраф у памеры ад 1765 даляраў па сённяшнім курсе. Калі афіцыйна адмовіцца выконваць патрабаванне, карыстальнік можа падаць на кампанію ў суд па месцы свайго жыхарства. Калі суд вырашыць, што просьба карыстальніка мае быць выкананая, а кампанія яе не выканае, кампаніі пагражае штраф у памеры да 53 тысяч даляраў па сённяшнім курсе.

Што такое «недакладная» ці «неактуальная» інфармацыя, закон апісвае вельмі павярхоўна. Фактычна, чалавек можа патрабаваць выдаліць амаль любую інфармацыю пра сябе — далей спачатку кампанія мае ацаніць свае шанцы ў судзе, затым, калі кампанія не выканала патрабаванне, «неактуальнасць» ці «непраўдзівасць» інфармацыі суд будзе ацэньваць па невядомых крытэрах.

Напрыклад, акцёр зможа патрабаваць выдаліць чуткі пра свае непрыстойныя паводзіны, дэпутат — выдаліць інфармацыю пра карупцыйны скандал са сваім удзелам, калі ён за яго ўжо адбыў пакаранне, а клініка — выдаліць негатыўныя водгукі пра сябе, калі ў тых маюцца недакладнасці.

Невядома, ці зачэпіць закон карыстальнікаў рускамоўных рэсурсаў з Беларусі. Хутчэй за ўсё, гэта залежыць ад саміх рэсурсаў.

Той жа Google зможа заблакаваць пэўны кампрамат на ўмоўнага дэпутата Іванова ў пошукавай выдачы толькі на тэрыторыі Расіі, «Яндэкс» — проста выдаліць яе з выдачы для любых краін, а сайт навін, што мае ўласны пошук, — выдаліць інфармацыю не толькі з выдачы, але і саму інфармацыю (навіну) з сайта проста на ўсялякі выпадак. Хто як зробіць — невядома.

Падобныя законы ў розных, больш ці менш дакладных формах існуюць у некаторых краінах свету. У Еўропе атрымала розгалас так званая справа Кастэха 2014 года — іспанец паспяхова прымусіў выдаліць з пошукавай выдачы інфармацыю пра судовую справу са сваім удзелам, што ўжо страціла актуальнасць і стала непраўдзівай праз рашэнне суду. Пазней Google запусціў форму для падачы такіх патрабаванняў. Універсальнага закону няма, кожная справа разглядаецца судом асобна, а Еўрапарламент падрыхтаваў законапраект пра «права на забыццё», які актыўна абмяркоўваецца і крытыкуецца.

Аляксандр Арсёнаў

0
. / Адказаць
14.07.2015 / 17:02
вы в танке? в америке с прошлого лета, в ес требуют с прошлой осени того же http://habrahabr.ru/post/224813/ http://hitech.vesti.ru/news/view/id/6072
0
авадзень-непрыхвасьцень / Адказаць
14.07.2015 / 17:05
Эко довели украинцы пуйло до кондратия.. Всё как у пушкина в капитанской дочке: — А с кем это, мой батюшка, ты ссорился? — Мы было поспорили довольно крупно с Петром Андреичем. — За что так? — За сущую безделицу: за песенку, Василиса Егоровна. — Нашли за что ссориться! за песенку!..
0
Оруэл / Адказаць
14.07.2015 / 17:21
Нечым нагадвае моманты з кнігі "1984".
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру