Першае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама па разглядзе заяў ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты адбудзецца 17 ліпеня, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. 

Паводле яго слоў, у гэты дзень плануецца разгледзець тыя заявы, якія паступяць па 16 ліпеня ўключна. У адпаведнасці з каляндарным планам выбараў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп можна падаваць па 17 ліпеня ўключна. Затым цягам пяці дзён ЦВК, згодна з Выбарчым кодэксам, павінен разгледзець усе пададзеныя дакументы. Калі хтосьці з патэнцыяльных кандыдатаў падасць дакументы ў апошні дзень, 17 ліпеня, — ЦВК разгледзіць іх ужо на наступным тыдні, растлумачыў Лазавік.

Сакратар ЦВК таксама паведаміў, што пакуль ніхто з патэнцыяльных кандыдатаў, апрача дзейнага кіраўніка дзяржавы, не падаваў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы. Прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі на чале са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордай, які кіруе ініцыятыўнай групай, падалі заяву раніцай 14 ліпеня. 

У ЦВК чакаюць, што 15 ліпеня да іх паступяць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргея Гайдукевіча і кіраўніка Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргея Калякіна, зазначыў Лазавік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?