Антыўрадавы мітынг у Банкоку, выкліканы карупцыйным скандалам. Фота: Athit Perawongmetha, Reuters, 2014

Папраўка да антыкарупцыйнага закону, прынятая ў Тайландзе, дазваляе прызначаць смяротнае пакаранне за карупцыйныя злачынствы, паведамляе Bangkok Post.

Калі афіцыйная асоба атрымала хабар і гэта прывяло да службовага злачынства, пакаранне можа скласці выплату штрафу ў памеры 3-12 тысяч даляраў, ад 5 да 20 год зняволення, пажыццёвае зняволенне альбо смерць.

Пакарання не пазбегнуць і замежнікі — напрыклад, супрацоўнікі міжнародных кампаній. Тэрмін даўніны паводле закону складае 20 год, але можа быць працягнуты, калі злачынца пакідаў краіну.

У «карупцыйным рэйтынгу» Тайланд займаў на 2014 год займаў 85 месца са 175 краін свету (чым больш лік, тым горш). Пазіцыі Расіі і Украіны значна горшыя — 136 і 142 месцы адпаведна. У Беларусі 119-е месца. Найменшы ўзровень карупцыі адзначаецца ў Даніі, Новай Зеландыі, Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі і Швейцарыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?