Два магчымыя варыянты пабудовы пентакварка. Выява: Daniel Dominguez

Два магчымыя варыянты пабудовы пентакварка. Выява: Daniel Dominguez

Дэтэктар LHCb на Вялікім адронным калайдары зафіксаваў новы клас часцінак, названы пентакваркамі. Паведамленне аб гэтым апублікаванае ў часопісе Physical Review Letters.

Вядомыя нам пратоны, нейтроны і іншыя барыёны складаюцца з трох кваркаў. Вядомыя і часцінкі-мезоны, што складаюцца з цотнай колькасці кваркаў, пар кварк-антыкварк. На калайдары жа знойдзеная часцінка, што мае чатыры кваркі і антыкварк.

Эксперымент прадугледжваў сутыкненне двух пратонаў на вельмі высокіх энергіях. Часцінка зафіксаваная ў выніку сутыкнення з высокай доляй верагоднасці, прыкладна ацэненая яе энергія.

Як менавіта кваркі арганізаваныя ў часцінцы, пакуль невядома. Магчыма, часцінка ёсць «двайной» і складаецца са звязаных барыёна і мезона. Але магчыма і тое, што яна ёсць «маналітнай».

Вядома, што ў склад пентакварка уваходзяць два верхнія кваркі, адзін ніжні, адзін зачараваны кварк і адзін зачараваны антыкварк (такія назвы пакаленні кваркаў атрымалі праз тое, што ўласцівасці, праз якія яны дзеляцца на пакаленні, невядомыя).

Існаванне пентакваркаў было прадказанае тэарэтычна ў 1997 годзе, з таго часу было некалькі спроб эксперыментальнага пацверджання тэорыі. Дагэтуль, за 50 год назіранняў за субатамарнымі часцінкамі і іх складнікамі, надзейных сведчанняў пра часцінкі такога складу не было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?