Кампанія «Завод Бульбашъ», вядомая ў асноўным праз выраб моцных алкагольных напояў, выпусціла рашотку-грыль з нацыянальным арнаментам. Пра гэта сёння паведаміла БЕЛТА і шэраг іншых СМІ, «Арт-сядзіба» заўважыла прадукт яшчэ ў канцы красавіка.

Паведамляецца, што ідэя «выкаванкі» нарадзілася ў карыстальнікаў сацсетак, за месяц быў створаны пробны прадукт. Назва абіралася на конкурсе.

У якасці арнамента выкарыстаны «васьмірог», што сімвалізуе багацце, дабрабыт і мужчынскі пачатак. Гэты арнамент адбіваецца на мясе падчас гатавання.

На сёння ўручную выраблена толькі некалькі «выкаванак», яны прадаюцца ў фірмовых крамах брэнду і каштуюць каля мільёна рублёў.

Тым часам «Бульбашу» і іншым алкагольным брэндам забаранілі рэкламаваць прадукты, што маюць назву «алкагольнага» тавару альбо таварны знак вырабніка алкаголю, у тым ліку пітную ваду ці святочныя агенцтвы. Такім чынам «выкаванку» не атрымаецца выкарыстоўваць для ўскоснай рэкламы брэнду гарэлкі — яна будзе звычайным сувенірам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?