У чэрвені ўпершыню ў гэтым годзе дэпазіты насельніцтва з улікам налічаных працэнтаў скараціліся, сведчаць статыстычныя звесткі Нацыянальнага банка.На 1 ліпеня тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва складалі 34,29 трлн. рублёў, на 1 чэрвеня — 35,04 трлн. Такім чынам, у чэрвені з улікам капіталізацыі працэнтаў тэрміновыя рублёвыя ўклады насельніцтва скараціліся прыкладна на 750 млрд. рублёў.

У студзені—маі з улікам налічаных працэнтаў дынаміка рублёвых укладаў у беларускіх банках была станоўчай: рост на 28,6%, ці на 7,8 трлн. рублёў.

Пры гэтым ужо ў маі прырост рублёвых укладаў насельніцтва з улікам капіталізацыі працэнтаў быў мінімальным (на 0,6%, што ніжэй за штомесячную капіталізацыю працэнтаў).

На думку экспертаў фінансавага рынку, адток рублёвых укладаў абумоўлены зніжэннем даходнасці па дэпазітах насельніцтва. Пачынаючы з мая 2015 года Нацбанк Беларусі абмяжоўвае максімальны ўзровень працэнтных ставак па дэпазітах з мэтай зніжэння кошту крэдытных рэсурсаў.

Топ-менеджары банкаў паведамілі на мінулым тыдні БелаПАН, што згодна з апошнімі рэкамендацыямі Нацбанка стаўка па рублёвых дэпазітах на тэрмін шэсць месяцаў і больш павінна быць не вышэйшай за 30% гадавых. Па кароткатэрміновых укладах (на тэрмін да шасці месяцаў) максімальная рэкамендаваная стаўка ўстаноўлена Нацбанкам на ўзроўні 26% гадавых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?