Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну скасаваць міністэрства па справах Крыма. Пуцін адказаў згодай.

«Праца па далейшай інтэграцыі Крыма… Гэтыя задачы можна было б ускласці на міністэрства эканамічнага развіцця», — сказаў Мядзведзеў.

Прэм'ер прапанаваў таксама ўвесці ў склад урада Крыма і Севастопаля некалькіх намеснікаў міністраў з федэральных міністэрстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0