Кіраўнік Луганскай абласной ваенна-грамадзянскай адміністрацыі Генадзь Маскаль сёння, 15 ліпеня, прызначаны кіраўніком Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі (АДА).

Пра гэта ў кулуарах Вярхоўнай Рады журналістам паведаміў намеснік старшыні фракцыі БПП Ігар Кананенка, перадае РБК-Украіна.

«Ёсць указ на спадара Маскаля», — заявіў Кананенка.

Па словах нардэпа, прадстаўленне Маскаля на новай пасадзе можа адбыцца на выходных.

Паводле дадзеных СМІ, на Маскаля будзе ўскладзеная задача, у першую чаргу, навесці парадак з кантрабандай і разабрацца з «Правым сектарам» у рэгіёне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0