Украінская студыя «Мамахохотала» запусціла інтэрнэт-серыял «Новая паліцыя», які распавядае пра будні рэфармаванай кіеўскай патрульнай паліцыі. Пакуль даступны адзін пілотны эпізод.
Пілотная серыя распавядае пра прыгоды шасці кіеўскіх паліцыянтаў. Сярод іх дзве дзяўчыны і адзін чарнаскуры ўкраінец.
У планах студыі працяг серыялу ў выпадку поспеху пілотнага эпізоду, а таксама магчымы выхад серыялу на ТВ.
Напярэдадні выхаду пілотнай серыі студыя апублікавала нібы знятае мінакамі на вуліцы відэа з удзелам чарнаскурага героя — аўтар пры яго з’яўленні запускае мелодыю з амерыканскага тэлесерыяла «Паліцэйская акадэмія».
За далейшымі серыямі можна сачыць на Youtube-канале студыі «Мамахохотала».
Чытайце таксама:
Украінскі тэлеканал здымае серыял «Апошні маскаль» Галоўны герой «Апошняга маскаля» на «маскаля» не крыўдзіцца